Перайсці да зместу

Балдуін I Фландрскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балдуін I Фландрскі
Baudouin I de Flandre
Сцяг Граф Фландрыі
1195 — 1205
(пад імем Балдуін IX)
Папярэднік Маргарыта I Эльзаская і
Балдуін VIII
Пераемнік Жанна I Фландрская
Сцяг Граф Эно
1195 — 1205
(пад імем Бадуэн VI)
Папярэднік Бадуэн V
Пераемнік Жанна I Фландрская
Сцяг Імператар Лацінскай імперыі
1204 — 1205
Папярэднік
Пераемнік Генрых I Фландрскі

Нараджэнне ліпень 1172
Смерць ліпень 1205
Род Фландрскі дом
Бацька Бадуэн V дэ Эно
Маці Маргарыта I Эльзаская
Жонка Марыя Шампанская[d][1]
Дзеці Жанна[d] і Маргарыта II[d][2]
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імператар Балдуін I Фландрскі, граф Балдуін IX Фландрскі, граф Бадуэн VI дэ Эно, (фр.: Baudouin IX de Flandre, Baudouin VI de Hainaut) (11711205, Балгарыя) — славуты фламандскі феадал, які аб’яднаў пад сваім скіпетрам Фландрыю і Эно; крыжак, імператар Лацінскай імперыі. Сын графа Эно Бадуэна V і Маргарыты I Эльзаскай, графіні Фландрскай, якая атрымала ў спадчыну Фландрыю пасля смерці свайго бяздзетнага брата Філіпа Эльзаскага. Граф Эно як Бадуэн VI і граф Фландрыі як Балдуін IX, тое і іншае з 1195 года.

У 1186 годзе жаніўся на Марыі (1174—1204), дачцэ графа Генрыха I Шампанскага. Атрымаў ў спадчыну Фландрыю пасля смерці маці 15 лістапада 1195 г. і Эно — пасля смерці бацькі 18 снежня таго ж года. Хоць прынёс амаж французскаму каралю Філіпу Аўгусту, але высунуў прэтэнзіі на землі (у прыватнасці, Артуа), перададзеныя французскай кароне ў якасці пасагу яго сястры Ізабелы, першай жонкі гэтага караля. У сувязі з гэтым аказваў падтрымку англійскім праціўнікам Філіпа, каралям Рычарду Львінае Сэрца і Іаану Беззямельнаму. Паводле дагавора з Філіпам Аўгустам у Пероне ў 1200 г. Балдуін вярнуў сабе частку земляў Артуа.

Пасля таго як у 1204 годзе крыжакамі быў захоплены Канстанцінопаль, стаў 16 мая 1204 г. імператарам Лацінскай імперыі.

Пасварыўся з балгарскім царом Калаянам. 14 красавіка 1205 года лаціняне пацярпелі паражэнне недалёка ад Адрыянопаля, і Балдуін патрапіў у палон да балгараў. Памёр у канцы 1205 года ў зняволенні ў Тырнава, Балгарыя.

У сярэднявечнай балгарскай сталіцы Тырнава дагэтуль захавалася крапасная брама, якія носяць назва «Фрэнская брама». Лічыцца, што недалёка ад яе знаходзілася вежа, у якой жыў да канца сваіх дзён захоплены лацінскі імператар.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.